Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Кіяўляне выказалі падтрымку Алесю Бяляцкаму

    У першыя ліпеньскія дні ў Кіеве на вул. Шата Руставелі адбыўся марафон лістоў у падтрымку Алеся Бяляцкага, беларускага праваабронцы, кандыдата на атрыманне Нобелеўскай прэміі міру. Дзясяткі людзей мелі магчымасць выслаць паштоўкі са словамі падтрымкі беларускаму палітвязню.   Ад жніўня 2011 году Алеся Бяляцкі знаходзіцца ў вязніцы. У 2012 годзе Нобелеўскі Камітэт зарэгістраваў кандыдатуру А.Бяляцкага для здабыцця прэміі.   Чытаць далей
  • Спыніць судовы пераслед Аляксандра Шамякіна!

    Рашэннем суда Савецкага раёна г.Мінска ад 30.03.2012 г. задаволены пазоў Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта да выпускніка гістарычнага факультэта Шамякіна Аляксандра аб спагнанні ў рэспубліканскі бюджэт сродкаў, выдаткаваных на падрыхтоўку спецыяліста.

    Аляксандр Шамякін лічыць гэтае рашэнне несправядлівым і незаконным.

    Паводле закона маладыя спецыялісты вызваляюцца ад пакрыцця выдаткаваных сродкаў у рэспубліканскі і (або) мясцовыя бюджэты ў выпадках, калі яны з'яўляюцца асобамі, у год заканчэння вышэйшай навучальнай установы залічанымі на навучанне ў магістратуру, аспірантуру (ад'юнктуру) на дзённую форму  атрымання адукацыі і якія завяршылі навучанне ва ўстаноўленым парадку.

    Пасля атрымання дыплома БДУ Аляксандр паступіў у магістратуру Еўрапейскага гуманітарнага ўніверсітэта і сабраў усе неабходныя дакументы з просьбай даць яму адтэрміноўку ад размеркавання на перыяд навучання. 

    Чытаць далей
  • Інтэрнацыянальныя студэнты салідарныя з беларускімі вязнямі ( Фотарэпартаж)

     

    На курсах польскай мовы польскага горада Лодзь, студэнты з розных краін свету пазнаёміліся з краінай Беларусь падчас прагляду фільма “Апошні дыктатар Еўропы”. Як пракаментавалі некаторыя гледачы: “ У шмат якіх момантах фільма хацелася расплакацца”.

    Пасля прагляду перад інтэрнацыянальнымі студэнтамі выступілі арганізатары прэзентацыі,  беларускія студэнткі Святлана Раслякова і Кацярына Ерусалімская.

    Яны распавялі, што таксама як героі фільма, падвяргаліся рэпрэсіям на радзіме, не мелі магчымасці працягнуць адукацыю і  былі вымушаны навучацца ў Польшчы па праграме Кастуся Каліноўскага.

    Пасля імпрэзы студэнты падпісалі паштоўкі  тым, хто зараз за кратамі, і сфатаграфаваліся  з заклікам “Свабоду палітычным вязням  на Беларусі !”.

    Чытаць далей
  • Уручана прэмія імя Льва Сапегі за 2012 год

    Палітык і выкладчык Алесь Лагвінец стаў лаўреатом Прэміі імя Льва Сапегі. Сябры і калегі з Руху “За Свабоду” і Камітэта “Салідарнасьць”павіншавалі  яго з ганаровай узнагародай.   Прэмія імя Льва Сапегі прысуджаецца беларусам за выбітныя намаганні на карысць свабоды і дэмакратыі на Беларусі, заслугі ў развіцці грамадзянскай супольнасці , у пабудове незалежнай краіны, якая арыентуецца на еўрапейскія каштоўнасці.   Чытаць далей
  • У Мінску прайшоў "Чарнобыльскі шлях" (ФОТАРЭПАРТАЖ)

    26 красавіка ў Мінску адбыўся традыцыйны "Чарнобыльскі шлях". Гэтым разам шэсце прайшло ад будынка Акадэміі Навук да парка Дружбы народаў, які месціцца на плошчы Бангалор. У акцыі бралі ўдзел каля 2 тысяч чалавек.

     

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS