Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • РЭХА ПЛОШЧЫ-2010. Палітвязень змагаецца за палітвязня.

    У віцебскім Еўрапейскім клубе 30 снежня адбыўся сход мясцовых дэмакратычных актывістаў, на якім разглядаліся спосабы магчымай дапамогі актывісту КХП БНФ Сяргею Каваленку, які зараз знаходзіцца ў следчым ізалятары. Сход быў арганізаваны па ініцыятыве сустаршыні аргкамітэта па стварэнні партыі “Беларуская хрысціянская дэмакратыя” Паўла Севярынца, які прыехаў дадому ў Віцебск, атрымаўшы трохдзённы адпачынак на “хіміі” ў вёсцы Куплін Брэсцкай вобласці.

    Чытаць далей
  • Цуд на Раство

    Напярэдадні Раства гомельскія энтузіясты звярнуліся ў сацыяльнай сетцы “Вконтакте” да ўсіх жадаючых арганізаваць навагодняе свята для інвалідаў у Церухоўскім псіханеўралагічным доме-інтэрнаце.

    А дапамога была патрэбная ў арганізацыі канцэрта, з транспартам ды неабходнымі рэчамі (парашок, мыла, адзенне, гарбата, мандарыны, салодкія падарункі ды розныя канцылярскія прылады).

    Чытаць далей
  • Рэха Плошчы-2010. Пабольш бы такіх людзей!

    Жыхары Магілеўскай вобласці звярнуліся з калектыўным зварoтам да Магілеўскага аблвыканкама супраць высоўвання Лідзіі Ярмошынай у склад Цэнтральнай выбарчай камісіі. У звароце сцвярджаецца, што падчас старшынства Ярмошынай у ЦВК, рэферэндумы і выбары ўсіх узроўняў фальсіфікаваліся, аб чым зазначаў нават Прэзідэнт РБ па беларускім тэлебачанні, а незалежнымі назіральнікамі складаліся шматлікія акты аб парушэннях выбарчага кодэксу. Ініцыяваў збор подпісаў пад калектыўным зваротам вядомы магілеўскі актывіст Аляксей Паўлоўскі.

    Чытаць далей
  • Рэха Плошчы-2010

    Cпoўніўся год, як у Беларусі прайшлі выбары прэзідэнта, якія завяршыліся жорсткім разгонам мітынгу супраць  фальшавання вынікаў выбараў на плошчы Незалежнасці. За ўдзел у акцыі было арыштавана каля 700 чалавек. 40 чалавек у тым ліку кандыдаты на прэзідэнта патрапілі пад крымінальны пераслед. Дагэтуль у зняволенні знаходзяцца былыя кандыдаты Мікола Статкевіч і Андрэй Саннікаў, а таксама маладафронтаўцы Зміцер Дашкевіч і Эдуард Лобаў, паплечнік Саннікава Зміцер Бандарэнка і сустаршыня БХД Павал Севярынец.

    Чытаць далей
  • Не трэба баяцца

    На вайсковых могілках Мінску прайшла акцыя, прысвечаная памяці Акрэсціна Барыса Сямёнавіча. У ёй прынялі ўдзел людзі, якія адсядзелі  10-15 сутак  за “маўклівыя акцыі” ў цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на завулку Акрэсціна.
     
    Гэты цэнтр стаў сумнавядомым за апошнія некалькі гадоў, а назва Акрэсціна стала наракальнай для вызначэння турмы, у якой адбываюць арышт людзі, прыймаючыя ўдзел у акцыіях пратэсту.
    Між іншым,  старэйшы лейтынант,  лётчык штурмавой авіяцыі Барыс Акрэсцінзусім не заслужыў, каб яго імя ўзгадвалася ў сувязі з гвалтам і сваволлем, якія сёння беларускія ўлады ажыццяюць у дачыненні да сваіх грамадзян.

    Удзельнікі акцыі, папярэдне сабралі інфармацыю пра лёс лётчка, гвардзейскі поўк, у якім ён служыў, прыгадвалі, як Акрэсцін бяз страху атакаваў варожыя эшалоны, каб спыніць іх прасоўванне на Захад.
     

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS