Акцыі салідарнасці

22 чэрвеня мінчукі выйшлі на Кастрычніцкую плошчу, каб выказаць сваю салідарнасць з вязнямі па «справе патрыётаў» і іншымі палітзняволенымі.Чытаць далей

Пікеты ў падтрымку беларускіх патрыётаў, якія зараз па надуманых абвінавачваннях знаходзяцца у СІЗА №1 і ў ізалятары КДБ мяркуецца праводзіць каля плошчы Бангалор. За апошнія дні ў Мінгарвыканкам ужо пададзена дзве паўторныя заяўкі.Чытаць далей

Фігурант «справы патрыётаў» Сяргей Стрыбульскі 17 траўня сустрэне за кратамі свой 41-ы дзень народзінаў. Сябры і актывісты дасылаюць яму фотавіншаванні.Чытаць далей

У офісе Камітэта “Салідранасць” з’явіліся дыхтоўныя паштоўкі, якія любы ахвотны можа ўзяць і напісаць колькі слоў падтрымкі вязням ЦІП Мінгарвыканкама, што на завулку Акрэсціна, і арыштаваным па справе патрыётаў, якія месцяцца ў СІЗА на вул. Валадарскага і ў КДБ.Чытаць далей

Праваабаронцы заклікаюць ўсіх праявіць салідарнасць з затрыманымі і арыштаванымі падчас акцыі "недармаедаў" 15 сакавіка і падтрымаць іх лістом ці паштоўкай.Чытаць далей

На восьмы дзень абароны Курапатаў стала вядома, што рабочыя, якія збіраліся будаваць офісны цэнтр ля Урочышча, забралі рэчы. Работы прыпыніліся. Шматдзённая вахта абаронцаў Курапат прынесла тактычную перамогу.Чытаць далей

Ініцыятыва “Крок да закону” распачала збор подпісаў пад зваротам да беларускіх і еўрапейскіх структур з заклікам спыніць практыку накладання вялізных штрафаў за ўдзел у несанкцыяваных акцыях.Чытаць далей

На трэцюю гадавіну гібелі Міхаіла Жызнеўскага на барыкадах Майдана ушанаваць памяць на могілкі пад Гомелем прыехалі людзі з Мінска, Гомеля, Бабруйску, Светлагорску, Рэчыцы, Ліды, Барысава.Чытаць далей

Пра шматлікія буйныя штрафы у мінулым годзе, якімі каралі грамадскіх актывістаў за акцыі салідарнасці, ужо шматкроць пісалі незалежныя СМІ. Сёлета са студзеня стала вядома пра выпадкі забароны на адчужэнне нерухомай маёмасці з боку Дэпартамента выканання пакаранняў. Прычым агульны кошт маёмасці, якой забараняецца распараджацца можа перавышаць велічыню штрафу ў 100 і болей разоў.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Сям’я – крыніца любові і падтрымкі

    Сям’я моцна падтрымлівае палітвязня Паўла Севярынца.

    Маці кожны месяц наведвае Паўла ў Купліне Пружанскага раёна Брэсцкай вобласці.   Разам з бацькам Канстанцінам Паўлавічам яны   часта завітаюць таксама і  ў Камітэт “Салідарнасьць”, каб расказаць, як справы ў сына.   Чытаць далей
  • Ці зменяцца ўмовы адбыцця адміністрацыйных арыштаў?

    Нарэшце пасля шматлікіх скаргаў на ўмовы ўтрымання і працяглых абяцанняў кіраўніцтва, “сумназнакамітая” вязніца для адміністратыўна арыштаваных на завулку Акрэсціна зачыніла свае “дзверы” для правядзення рамонту.

    Паводле словаў адказных за правядзення працаў, Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў у новым годзе будзе прыведзены ў адпаведнасць з усімі нормамі беларускага заканадаўства. Пакуль “начальнікі” турмы хаваюць свае “планы” пад сям’ю пячаткамі,   Рэдакцыя сайту “Салідарнасьць” правяла апытанне  сярод вядомых грамадзкіх актывістаў аб іх чаканняў ад зменаў на Акрэсціна. Чытаць далей
  • Айцец Шрамко сустрэўся з начальнікам Мазырскай калоніі

    Пасля пераводу палітвязня Зміцера Дашкевіча ў Мазырскую калонію, першыя навіны патрапіўшыя ў СМІ скалыхнулі беларускую грамадскасць.

    Гучная заява начальніка калоніі Юрыя Збароўскага пра недапушчальнасць рэлігійных і палітычных поглядаў вязня выклікала шмат абурэння і рэакцыі ня толькі з боку палітычных колаў, але і Царквы Хрысціян Веры Евангельскай, да якой належыць сам палітзняволены.

     

    Чытаць далей
  • Малітвы за тых, хто за кратамі

    У канцы верасня папскаму прадстаўніку ў Мінску, арцыбіскупу Клаўдыё Гуджэроці, было дазволена наведаць некаторых зняволеных у турмах Беларусі.   Гаворка ідзе пра Каваленку, Сырамолатава, Статкевіча, Бяляцкага, Дашкевіча, Лобава і Севярынца. Апостальскі нунцый сустрэўся з кожным з гэтых зняволеных у месцах пазбаўлення волі, выслухаў іх, даведаўся пра іхны стан.     Чытаць далей
  • "Маладому Фронту" - 15! У Менску адзначылі юбілей мацнейшай моладзевай арганізацыі.

    15-годдзе буйнешай нацыянальна-патрыятычнай моладзевай арганізацыі«Малады Фронт» было адзначана на сядзібе БНФ 6 верасня.     У самім будынку сядзібы БНФ на сценах былі развешаныя разнакаляровыя аркушы з імёнамі былых маладафронтаўцаў і іхнімі словамі аб «МФ» — Яўгена Скочкі, Яўгена Афнагеля, Зміцера Дашкевіча. Заля была ўпрыгожаная выявай арганізацыі.
    Уладзімір Някляеў цёпла абняўся з татам Змітра Дашкевіча. Спадар Вячаслаў прыйшоў на імпрэзу з кіёчкам, з усімі вельмі прыязна вітаўся. Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS