Студэнты

Падзеі апошніх месяцаў яшчэ раз нагадалі, якія метады выкарыстоўваюць улады ў змаганні з іншадумцамі. Сёлета ўвесну з беларускіх ВНУ за грамадскую актыўнасць адлічылі 6 студэнтаў.Чытаць далей

Старшыня Камітэта дапамогі рэпрэсаваным «Салідарнасць» Іна Кулей, распавяла пра далейшы лёс праграмы Каліноўскага па дапамозе рэпрасаваным у Беларусі студэнтам.Чытаць далей

Алеся Карцеля, які навучаўся па праграме Кастуся Каліноускага, абралі прэзідэнтам Rotary Club Warszawa City.Чытаць далей

Бацькі Антона Касцова, які атрымлівае адукацыю ў польскай ВНУ, атрымалі з падатковай інспекцыі паперу, у якой паведамлялася пра неабходнасць заплаціць грошы на фінансаванне дзяржаўных выдаткаў. Маладзён давёў чыноўнікам, што не абавязаны гэта рабіць, але што яму гэта каштавала, чытайце ў матэрыяле нашага магілёўскага карэспандэнта.Чытаць далей

На імпрэзе прысутнічалі маладыя спецыялісты пераважна з еўрапейскай вышэйшай адукацыяй, якія былі запрошаныя арганізатарам мерапрыемства агенцтвам “Тваё заўтра” пасля конкурснага адбору. Яны мелі магчымасць ў нефармальнай абстаноўцы паразмаўляць з прадстаўнікамі бізнес-супольнасці, журналістамі і рэдактарамі СМІ, дыпламатамі, абзавесціся карыснымі кантактамі.Чытаць далей

Наша Ніва прэзентуе гісторыі людзей людзей, якія з’ехалі вучыцца за мяжу і вярнуліся. Прапануем гутарку з некалі студэнтам-каліноўцам Яўгенам Гладкім.Чытаць далей

Дырэктар стыпендыяльнай праграмы імя Кастуся Каліноўскага пры Інстытуце Усходняй Еўропы Варшаўскага ўніверсітэта Ян Маліцкі распавёў у інтэрв’ю сайту charter97.org пра тое, што ў Польшчы намераны рыхтаваць спецыялістаў, якія маглі б узначаліць новы ўрад Беларусі пасля змены ўлады.Чытаць далей

У Мінску адбыўся круглы стол з удзелам супрацоўнікаў Камітэта “Салідарнасць” і некаторымі выпускнікамі праграмы Каліноўскага.Чытаць далей

Камітэт “Салідарнасць” працягвае серыю відэакансультацый ў дапамогу грамадскім актывістам. У межах серыі Вашай увазе прапануецца відэакансультацыя “У варунках акадэмічнай несвабоды”.Чытаць далей

Паводле распрацоўшчыкаў, Сайт “Тваё заўтра” yourtomorrow.by закліканы стаць дапаможнікам для выпускнікоў ВНУ ў пошуках працы, а інтэрнэт-відэакансультацыі дапамогуць рэпрэсаваным адстойваць свае правы.Чытаць далей

  • Белдзяржуніверсітэт спаганяе грошы за навучанне з выпускніка, які паступіў у магістратуру ЕГУ.

    У 2009 годзе мінчук Алесь Шамякін скончыў гістфак БДУ. Вучыўся ён добра, у яго залікоўцы багата «дзявятак» і «васьмёрак». А дыплом на тэму «Лібералізм у сучаснай Расіі» абараніў на «10».

    Чытаць далей
  • Удзельнікі Праграмы Каліноўскага: Ірына Пятрова

    2 гады таму Ірына была вымушана з’ехаць з краіны. Дзяўчыну выключылі з Беларускага дзяржаўнага універсітэта фізічнай культуры з-за актыўнага ўдзелу ў грамадзкім жыцці. Пасля чаго яна  была вымушана сыйсці і з ўлюбёнай працы на канюшні, дзе ў яе пачаўся шэраг праблемаў на той жа глебе.

    Чытаць далей
  • Удзельнікі праграмы К. Каліноўскага: Аляксей Матусевіч

    Аляксей Матусевіч  паспяхова завяршае вучобу ў дактарантуры на Праграме К.Каліноўскага.   На хімічным факультэце Варшаўскай Палітэхнікі ён займаўся экспрэс-аналізам вады. Аляксей вёў распрацоўку высокатэхналагічных прыстасаванняў, якія вызначаюць канцэнтрацыю рэчываў у хімічных пробах.
    Яго праца пад назвай “Мініацюрызацыя аніон-селектыўных электрахімічных сэнсараў” напісана на англійскай мове. Чытаць далей
  • Удзельнікі праграмы К. Каліноўскага: Аляксей Коўтун

    - Аляксей, ты пачаў вучобу ў Польшчы па праграме імя Кастуся Каліноўскага ў 2006 годзе. У мінулым годзе (2011) ты абараніў магістарскую працу і паступіў у дактарантуру. Раскажы, калі ласка, з якімі думкамі і чаканнямі ты ехаў у Варшаву на пачатку і як ацэньваеш зараз каштоўнасць свайго дыплома?    - Добра памятаю, як ехаў у пачатку ліпеня 2006 году на адкрыццё праграмы. Глядзеў у вакно і спрабаваў адзначыць, у чым жа розніца між нашымі краінамі. Да самой Варшавы так і не змог знайсці адрозненняў: тыя ж палі, тыя ж дамы. Але ўжо на вакзале пачалося іншае жыццё. Цяжка сказаць, чаго я чакаў ад вучобы ў Польшчы, або самой краіны – вельмі даўно гэта было. Зараз жа дакладна толькі адно: нават калі і ўяўляў што-небудзь, у рэальнасці ўсё аказалася іншым. Чытаць далей
  • СТЫПЕНДЫЯЛЬНАЯ ПРАГРАМА імя КАСТУСЯ КАЛІНОЎСКАГА ПАД ПАТРАНАТАМ СТАРШЫНІ РАДЫ МІНІСТРАЎ РП

    VII цыкл Праграмы на навучальны год 2012/2013.

    Падставай стварэньня Праграмы зьяўляецца “Ліст намераў”, падпісаны 30 сакавіка 2006 году ў Ак-тавай залі імя Адама Міцкевіча ў Варшаўскім унівэрсытэце Старшынём Рады міністраў РП сп. Казімежам Марцінкевічам, сп. Аляксандрам Мілінкевічам, прадстаўніком Аб’яднаных дэмакратычных сілаў Беларусі  ды прадстаўнікамі Канфэрэнцыі рэктараў польскіх акадэмічных школаў (KA SP) і Канфэрэнцыі рэктараў польскіх унівэрсытэтаў (KRUP), у прысутнасьці некалькіх соцень студэнтаў, навуковых супрацоўнікаў ды гасцей урачыстасьці.   Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS