Судовыя працэсы
Яшчэ адзін актывіст арыштаваны за Плошчу
Новым падазраваным стаў актывіст з Вілейкі Святаслаў Барановіч. Зараз мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання (ІЧУ) на завулку Акрэсціна, дз хутчэй за ўсё яму будзе прад’яўлена абвінавачванне ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 арт. 293 Крымінальнага кодэксу Рэспублікі Беларусь – “удзел у масавых беспарадках”. Як і іншым абвінавачаным, па гэтым артыкуле, падсуднаму пагражае ажно да васьмі год турэмнага зняволення.
Чытаць далейАляксандр Мілінкевіч: “У ўлады адсутнічаюць аргументы для таго каб судзіць Андрэя Пачобута”
У Горадні распачалося закрытае судовае разбіральніцтва над журналістам польскага выдання “Gazetа wyborczа”і актывістам не прызнанага афіцыйнм Мінскам “Саюза палякаў”, Анджэем Пачобутам. Паводле хадайніцтва абласной пракуратуры, паседжанне праходзіць ў закрытым рэжыме, у будынак суду не дапусцілі, прадстаўнікоў СМІ, праваабаронцаў, актывістаў “Саюза палякаў”, консула генконсульства Рэспублікі Польшча ў Горадні Яцэк Даліва і нават жонку зняволенага, Аксану Пачобут. Арыштаванаму ад 6 красавіка журналісту, выстаўлена абвінавачванне адразу па двух артыкулах ККРБ — 368, частка 1 — "абраза" і 367, частка 1 — "паклёп" адносна прэзыдэнта па якіх прадугледжаны тэрмін зняволення ад 2 да 4 гадоў.
Чытаць далейФіліп Місфэльдэр бярэ апеку над Змітром Дашкевічам
Каардынатар па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, старшыня “Junge Union” Філіп Mісфэльдэр заявіў пра шэфства над беларускім палітвязнем Змітцерам Дашкевічам.
Дэпутат Бундэстагу адзначыў:
“Junge Union” заўжды падтрымліваў беларускую апазыцыю ў барацбе за першынства закону й свабодныя выбары. У прыватнасці, мы салідарныя з тымі, хто асужданы на доўгі тэрмін зьняволення беларускім судовым апаратам проста за тое, што яны рашуча змагаліся за свабоду.
Мы не павінны забывацца аб гэтых мужчынах і жанчынах, і мусім узмацніць ціск на рэжым Лукашэнкі, каб палітвязні былі вызваленыя. Ад імя “Junge Union” і ў якасці каардынатара па пытаннях міжнароднай палітыкі ад парламенцкай фракцыі ХДС/ХСС у Бундэстагу, я рады абвесціць шэфства над Зьмітром Дашкевічам, зняволеным беларускім апазыцыянерам.
Чытаць далейВызваленыя з-пад варты
16 траўня, ў дзень беларускай салідарнасці, родныя, сябры і паплечнікі сустрэлі палітвязняў, вызваленых з-пад варты ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду .Ірына Халіп асуджана да двух гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на два гады, Павал Севярынец — да трох гадоў абмежавання волі з накіраваньнем ва ўстанову адкрытага тыпу, Сяргей Марцалеў — да двух гадоў пазбаўлення волі з выпрабавальным тэрмінам на два гады.
Чытаць далейУ Мінску працягваюцца палітычныя працэсы
Гэтымі спякотнымі красавіцкімі днямі Мінск пераўтварыўся ў суцэльную судовую залю. Залю, у якой адбываецца працэс над палітычнымі апанентамі дзейснага рэжыма. Яшчэ не паспела знікнуць паніка ў крамах,не паспела адгрымець рэха жудаснага тэракту ў сталічным метро, і абывацель праз паведамленні дзяржаўных сродкаў масавай інфармацыі не можа разабрацца, якіх жа канкрэтна “тэрарыстаў” і “хуліганаў” зараз судзяць, як так хутка магло прайсці следства па такой складанай справе. Высветляецца, што афіцыйныя СМІ, “тэрарыстамі” называюць удзельнікаў акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі выбараў 19 снежня 2010.
Чытаць далей