Судовыя працэсы

За арыгінальны перфоманс, зладжаны на знак пратэсту супраць міліцэйскага бязмежжа, суддзя Аляксандр Петраш 27 красавіка аштрафаваў Вячаслава Касінерава на 115 рублёў.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сілавыя структуры працягваюць перашкаджаць працы журналістаў, а судовая сістэма аказвае на прадстаўнікоў незалежных СМІ ціск, караючы штрафамі.Чытаць далей

Пачынаючы з 3-га сакавіка ўлады ўжываюць жорсткія рэпрэсіі супраць удзельнікаў грамадзянскіх і сацыяльных акцый – у абарону Курапатаў у Мінску і супраць прэзідэнцкага Дэкрэта №3. Паводле праваабаронцаў ПЦ "Вясна", агулам затрымана больш за 100 чалавек, пакараныя адміністратыўнымі арыштамі больш за 30 чалавек.Чытаць далей

У Маладзечна пакаралі 11 актыўных удзельнікаў марша недарамаедаў, што прайшоў 10 сакавіка, арыштамі на тэрмін ад 7 да 15 сутак. У Мінску днямі раней пакаралі трохсуткавымі арыштамі Сяргея Пальчэўскага і Змітра Дашкевіча за абарону Курапатаў.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

У судзе Цэнтральнага раёна Мінска адбыліся слуханні па адміністрацыйных справах, распачатых у дачыненні да старшыні Руху “За Свабоду” Юрася Губарэвіча.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Журналісты і праваабаронцы склалі рэйтынг штрафаў беларускіх актывістаў. Праваабаронцы адзначаюць, што велічыні штрафаў надзвычай высокія і неадэкватныя здзейсненым адміністрацыйным парушэнням. Агульная сума штрафаў сёлета утрая болей чым летась.Чытаць далей

22 лістапада на працэсе над 11 ашмянскімі мытнікамі, якіх пачалі судзіць 18 лістапада ў Партызанскім судзе Мінска, пракурор зачытаў абвінавачанні ўсім падсудным.Чытаць далей

  • Брэсцкі абласны суд не задаволіў скаргу Юрыя Рубцова

    Прысуд Пружанскага раённага суда, паводле якога палітвязня прызналі вінаватым ва ўхіленні ад адбыцця пакарання – абмежавання волі – і асудзілі на 2 гады калоніі, такім чынам уступіў у сілу. Юрый Рубцоў бліжэйшым часам будзе накіраваны для адбыцця больш жорсткага пакарання ў адну з калоній.

    Чытаць далей
  • Журналіста пакаралі за "незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ"

    Глыбоцкі раённы суд 23 ліпеня аштрафаваў журналіста Змітра Лупача на 25 базавых велічынь.

    Чытаць далей
  • Спявак будзе судзіцца з гарвыканкамам за забарону канцэрта

    У Мінгарвыканкаме вывучылі дзейнасць Змітра Вайцюшкевіча і забаранілі канцэрт. Пра гэта кажа афіцыйнае тлумачэнне за подпісам першай намесніцы начальніка галоўнага упраўлення ідэалагічнай працы Мінгарвыканкама Віталіны Рудзікавай.

    Чытаць далей
  • Актывістаў судзяць за падтрымку Рубцова

    22 чэрвеня ў Мінскім раённым судзе чакаюцца працэсы над актывістамі “Еўрапейскай Беларусі” Максімам Вінярскім, Леанідам Кулаковым і Сяргеем Мацкойцем, затрыманымі ў сталіцы 19 чэрвеня.

    Чытаць далей
  • У Пружанах судзяць Юрыя Рубцова

    Палітвязню, які адбывае “хімію” за абразу суддзі, пагражае пакаранне ў выглядзе трох гадоў зняволення за “ўхіленне ад адбыцця пакарання ў выглядзе абмежавання волі”.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS