Акцыі салідарнасці

Як паведамляюць арганізатары, у мерапрыемстве прымуць удзел былыя палітвязні, праваабаронцы, культурны і грамадскія дзеячы, дыпламаты і журналісты.Чытаць далей

Мінгарвыканкам працягвае прыдумваць адвольныя прычыны для таго каб забараняць адзіночныя пікеты ў падтрымку Украіны у межах кампаніі “Карусель пікетаў”.Чытаць далей

У турмах працягваюць заставацца кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і яшчэ шасцёра актывістаў. Лісты ў няволю — значная падтрымка для палітзняволеных. Чытаць далей

Канцэрт салідарнасці з мастаком Рыгорам Кійко, які мае патрэбу ў дарагіх леках і складанай аперацыі, сабраў больш за 7 мільёнаў рублёў.Чытаць далей

Некалькі тысяч чалавек прыйшлі развітацца з народным паэтам Рыгорам Барадуліным. Толькі частка з іх патрапіла ў Чырвоны касцёл, дзе прайшла пахавальная служба паводле грэка-каталіцкага і рыма-каталіцкага абрадаў.

Словы ў памяць Рыгора Барадуліна выказалі архімандрыт Сяргей Гаек і мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч, апостальскі нунцый Кляўдыё Гуджэроці, паэт Уладзімер Някляеў, якія казалі пра геній паэта, роўнага класікам, ягоны духоўны подзвіг.Чытаць далей

У межах сустрэчы адбыўся збор сродкаў у падтрымку сем’яў палітвязняў. А мясцовыя грамадскія праваабаронцы з Камітэта “Салідарнасьць” і ПЦ “Вясна” падрыхтавалі партрэты ўсіх адзінаццаці палітычных зняволеных з адрасамі, а таксама розныя паштоўкі для падпісання і адпраўлення вязням.

Былы палітвязень, старшыня  Аб’яднанай грамадзянскай партыі  Анатоль Лябедзька, прэзентаваў сваю кнігу пра турму КДБ, у якой апынуўся пасля прэзідэнцкіх выбараў 2010 года.Чытаць далей

Блогер Дар’я Каткоўская апублікавала канчатковую справаздачу аб зборы ахвяраванняў для ся'і загінуўшага ў Кіеве падчас пратэстаў беларуса, Міхала Грушэўскага: «Разам з сумай 2915 $, якая была перададзена 27.01, шляхам асабістага збору сродкаў, пераводамі і web-money з Менска, Горадні, Гомеля, Варшавы, Вільні і ўсёй Беларусі, ўсяго мы сабралі 4700 $».Чытаць далей

Прадстаўнікі розных палітычных партый і грамадскіх аб'яднанняў падтрымалі ў Віцебску правядзенне акцыі "Сям'я сям'і". Актывісты павіньшавалі сем'і рэпрэсаваных з-за палітычных поглядаў ці грамадскай актыўнасці напярэдадні зімовых святаў. У горадзе яшчэ засталіся сем'і, у якіх бацькі страцілі працоўнае месца і цяпер маюць пастаянныя праблемы з уладкаваннем на працу, а значыцца маюць праблему з набыццём святочных падарункаў.

Валантэры "Салідарнасці" арганізавалі імпрэзу "Сям'я сям'і" ў адным з прасторных офісаў грамадскага аб'яднання ў Віцебску. А таксама правялі конкурсы і шэраг гульняў для дзяцей і іхніх бацькоў.Чытаць далей

Студэнты з Беларусі, якія вучацца ў Варшаўскім універсітэце, ініцыявалі збор сродкаў для пацярпелых падчас падзей у Кіеве.

Ён праводзіцца ў рамках усяго ВНУ, якая з'яўляецца адной з найбуйнейшых у Еўропе. Таксама студэнты і выкладчыкі напісалі адкрыты ліст кіраўнікам сілавых устаноў Украіны, у якім заклікалі іх ўстрымацца ад ужывання сілы.Чытаць далей

23 студзеня а 19-00 ў будынку галерэі "Ў"  Камітэт “Салідарнасьць” прэзентуе свой новы культурніцкі праект – цыкл сустрэч з  айчыннымі дзеячамі культуры пад агульнай назвай "Гаварыльня".

У фармаце творчай сяброўскай размовы -"гаварыльні", будуць давацца адказы на ўсе магчымыя пытанні, якія хвалююць сучасных творцаў, альбо гледачоў і чытачоў. Першая такая сустрэча  з мастаком  і грамадскім дзеячом Алесем Марачкіным – майстрам, чые творы увайшлі ў скарбніцу айчыннай мастацкай і гістарычнай спадчыны. Ён узгадае, што найбольш паўплывала на яго ў час станаўлення як мастака, пакажа слайды сваіх прац, раскажа, якую карціну ён бы ўзяў з сабой на бязлюдную выспу, а таксама прэзэнтуе сваю новую паэтычную кнігу.

За часам сустрэчы прагучаць не толькі вершы, але і музычныя кампазіцыі і спевы сяброў і вучняў Аляксея Марачкіна.Чытаць далей

  • Як кансалідаваны беларусы

    Сайт eurobelarus.info надрукаваў артыкул паводле прэзентацыі вынікаў даследавання "Патэнцыял салідарнасці ў беларускім грамадстве", якая адбылася ў Мінску 29 верасня.

    Чытаць далей
  • Канцэрт «Салідарныя з Беларуссю» адбыўся пад беларускімі, украінскімі і крымска-татарскімі сцягамі

    «Свабода бяз межаў» — так гучаў дэвіз сёлетняга дзевятага канцэрту «Салідарныя з Беларуссю».

    Чытаць далей
  • Грамадства хварэе – салідарнасць нізкая

    Цэнтр еўрапейскай трансфармацыі і Беларускі інстытут стратэгічных даследаванняў прэзентавалі 29 верасня ў Мінску вынікі сацыялагічнага даследавання "Патэнцыял салідарнасці ў беларускім грамадстве".

    Чытаць далей
  • У ЗША пратэставалі супраць расійскіх баз у Беларусі

    На мітынгу, прымеркаваным прыезду ў ААН Уладзімера Пуціна і Аляксандра Лукашэнкі, выступалі супраць планаў расійскага ўраду збудаваць у беларускім горадзе Бабруйску расійскую вайсковую авіябазу.

    Чытаць далей
  • У Кіеве прайшоў вечар памяці беларусаў, што паклалі жыццё за Украіну (ФОТА)

    Імпрэза адбылася 27 верасня па ініцыятыве Руху Салідарнасці “Разам” і пры падтрымцы аргкамітэта па стварэнню Беларускай Партыі Свабоды.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS