Акцыі салідарнасці

Напярэданні праваслаўных Калядаў  магілёўскія дзеткі,чыя маці страціла працу з-за сваёй грамадзянскай актыўнасці, атрымалі падарункі ад польскіх сем’яў. Акцыя пад назвай “Святы Мікалай – ад Польшчы да Беларусі” стартавала ў пачатку года, дзякуючы ініцыятыве Камітэта “Салідарнасьць” і неабыякавым людзям з грамацкай арганізацыі “Мы разам” з польскага гораду Уроцлаў.

У Магілёве да ініцыятывы далучыліся прадстаўнікі Аб’яднанай грамадзянскай партыі, сацыял-дэмакратаў і незалежнага прафсаюза.Чытаць далей

40 святочных пасылак з цацкамі, фламастэрамі, цукеркамі павезлі сёння ў рэгіёны Беларусі актывісты камітэту «Салідарнасьць».

 Чытаць далей

3 студзеня а 13-й гадзіне на офісе "Руху за Свабоду" (пр/кт Незалежнасці  80-73) адбудзецца прэс-канферэнцыя камітэта "Салідарнасьць"  з нагоды пачатку святочнай польска-беларускай  акцыі “Святы Мікалай: ад Польшчы да Беларусі”.

Ідэя дабрачыннай акцыі фармату "Ад сям'і да сям'і" палягае ў аказанні дапамогі канкрэтным беларускім сям’ям і на ўзбуджэнні  салідарнасці з рэпрэсаванымі беларусамі у сэрцах простых польскіх грамадзянаў. Арганізатары акцыі- Фундацыя "Мы разам" з Вроцлава і Камітэт "Салідарнаьсць"  імкнуцца спрыяць наладжванню сталых моцных кантактаў паміж сем'ямі двух краінаў.Чытаць далей

Баранавіцкія грамадскія актывісты 21 снежня адправілі каляровыя віншавальныя паштоўкі з Раством Хрыстовым, Калядамі і надыходзячым Новым 2014 годам Мікалаю Статкевічу, Алесю Бяляцкаму, Мікалаю Аўтуховічу, Эдуарду Лобаву, Мікалаю Дзядку, Ігару Аліневічу, Яўгену Васьковічу, Арцёму Пракапенка і Андрэю Гайдукову.Чытаць далей

Фундацыя “Мы Разам” сумесна з Камітэтам “Салідарнасць” праводзіць калядную акцыю падтрымкі рэпрэсаваных сем’яў з Беларусі.

"На сённяшні дзень беларуская сям’я знаходзіцца ў цяжкіх абставінах праз эканамічныя, сацыяльныя, бытавыя і палітычныя абставіны. Асаблівы ціск на сабе адчуваюць сем’і палітзняволеных і рэпрэсаваных. На дапамогу ім як раз і накіравана акцыя "Ад сям'і да сям'і"

"У невялікіх гарадах і мястэчках Беларусі сем'і рэпрэсаваных актывістаў знаходзяцца пад вялікім прэсінгам уладных структур. У выпадку страты працы, як рэпрэсіўнай меры за іншадумства і актыўнасць, актывістам амаль немагчыма ўладкавацца на новае месца працы. Сям'я застаецца без сродкаў для існавання. Гэтыя сем'і не застаюцца без салідарнай падтрымкі беларускіх праваабаронцаў, але салідарнасць звычайных людзей з краінаў-суседзяў з'яўляецца вельмі важнай і карыснай." - адзначыла старшыня Камітэта "Салідарнасць", Іна Кулей.

Чытаць далей

Днямі, як ва ўкраінскай сталіцы шырыцца кола пратэстоўцаў і барыкад на цэнтральных вуліцах горада, гэтаксама пашыраецца і беларуская прысутнасць. Калі ў першыя дні пратэстаў на абшарах Майдана Незалежнасці магчыма было заўважыць усяго толькі некалькі беларускіх сцягоў, то сёння ў будынку Кіеўскай Гарадской Рады існуе нават своеасаблівы Беларускі Штаб, у якім валантэры спрыяюць прыехаўшым у Кіеў беларусам знайсці начлег, ці ажыцяўляюць іншую неабходную дапамогу суайчыннікам.  

Студэнт Яраслаў ад самых першых дзён Майдана збіраўся наважыцца паехаць у сталіцу Украіны, ажно пакуль не спаткаў у Фэйсбуку паведамленне аб зборы аўтобуса і падарожжы на выходныя ў Кіеў. 

"Я доўга не разважаў. Бо ехаць аднаму на перакладных было сумнавата, а прамы цягнік у два бакі выйшаў бы задарагім для мяне. Вырашыў скарыстаць шанец і напісаў аўтару абвесткі. Праз паўгадзіны мы стэлефанаваліся і мне паведамілі, што ўвечары выязджаем! Нарэшце."Чытаць далей

Абвастрэнне палітычнага крызісу ва Украіне адгукнулася і ў Беларусі. Дзясяткі, а мабыць і сотні беларусаў прыязджаюць у Кіеў, каб выказаць падтрымку украінцам, якія сёння адстойваюць свае канстытуцыйныя правы і спрабуюць супольна абараніцца ад "палітычнага сваволля" часткі Вярхоўнай Рады. Мітынгоўцы пікетуюць адміністратыўныя будынкі Кіева з мэтай спыніць паглыбленне эканамічнага і палітычнага хаўруса з Расейскай Федэрацыяй і аднаўлення перамоў аб эканамічным супрацоўніцтве з Еўрапейскім Саюзам.Чытаць далей

Днямі у шматлікіх гарадах Украіны праходзяць грамадзянскія акцыі пратэсту супраць палітыкі ўрада Януковіча, скіраванай на шчыльную эканамічную і палітычную супрацу з Расейскай Федэрацыі. Выбух незадавалнення прыйшоўся на нядаўні Саміт краін Усходнягя Партнэрства, калі прэзыдэнт Януковіч адкрыта высказаўся аб будучым непадпісанні прагназаваных гандлёвых пагадненняў з Еўрапескім Саюзам.

Тым часам беларускія студэнты ў Польшчы не застаюцца ў баку ад падзей у суседняй краіне і арганізоўваюць акцыі салідарнасці з украінцамі, якія штодня выходзяць на акцыі пратэсту, патрабуючы перагляду гандёлвай палітыкі краіны і адстаўкі ўрада Януковіча.

Андусь Крэчка, стэпендыянт Праграмы Каліноўскага, які цяпер навучаецца ў Шчэцыне, прыняў ўдзел у арганізацыі адной з акцый салідарнасці.Чытаць далей

На мінулым тыдні адбылося знакавае не толькі для Магілеўскай вобласці, а мабыць і для ўсей Беларусі, падзея. 24 лістапада ў Хоцімску адбыўся дазволены мясцовымі ўладамі пікет супраць размяшчэння на тэрыторыі Беларусі расійскіх вайсковых баз. Акцыя была замоўлена кіраўніком Хоцімскай раённай арганізацыі партыі БНФ Валерам Каранкевічам і праходзіла каля раённага цэнтра культуры. Доўжылась мерапрыемства прыкладна каля гадзіны.

 

Паводле намесніка партыі БНФ Рыгора Кастусёва, заяўкі на падобныя акцыі пратэсту падаваліся ў 44 гарадах. Аднак дазволілі толькі ў Хоцімску.Чытаць далей

22 лістапада ў мінскім офісе Руху “За Свабоду” адбудзецца прэзентацыя буклета “Шляхамі паўстання 1863”, выдадзенага да Года Каліноўскага. Аўтарам буклета з'яўяецца валантор "Салідарнасці" Эдвард Дмухоўскі.

Брашура ўяўляе сабой кніжку-гід, з якой смела самастойна можна выпраўляцца ў вандроўку па паўстанцкіх мясцінах. Большасць з якіх пакуль яшчэ не надта вядомыя шырокаму колу грамадства.Чытаць далей

  • Салідарнасць футбольных фанатаў на матчы Украіна–Беларусь у Львове (ФОТА, ВІДЭА)

    Адборачны матч Чэмпіянату Еўропы Украіна–Беларусь, што прайшоў у Львове 5 верасня, запомніцца не столькі крыўднай паразай беларусаў, колькі трыбунамі. Фанаты абедзвюх каманд змаглі стварыць на стадыёне непаўторную атмасферу братэрства і свята.

    Чытаць далей
  • У Кіеве прайшла акцыя салідарнасці з мінскімі "графіцістамі"

    На Майдане Незалежнасці ў Кіеве 29 жніўня адбылася акцыя салідарнасці з мінчанамі, затрыманымі па «справе аб графіці».

    Чытаць далей
  • У Мінску прайшла вечарына салідарнасці з параненым у баях за Украіну беларусам (ФОТА)

    На сядзібе Партыі БНФ у Мінску узгадвалі загінулага за Украіну Віталя Ціліжэнку і збіралі грошы на лекавання цяжка параненага змагара з імем Тарас.

    Чытаць далей
  • У Мінску прайшоў пікет салідарнасці з аўтарамі патрыятычнага графіці

    Акцыя салідарнасці з падазраванымі па "справе графітыстаў" Максімам Пякарскім і Вадзімам Жаромскім, якія зараз знаходзяцца за кратамі, адбылася 20 жніўня ў непасрэднай блізкасці ад СІЗА №1.

    Чытаць далей
  • Падтрымайце хлопцаў, што знаходзяцца ў СІЗА за патрыятычныя графіці

    Двух з чатырох фігурантаў "справы графітыстаў" Максіма Пякарскага і Вадзіма Жаромскага перавялі ў СІЗА №1.

    Чытаць далей
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS