Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Былыя палітвязні застаюцца пад наглядам міліцыі, і толькі некаторыя змаглі знайсці працу ў Беларусі.

  • Палітык Аляксандр Мілінкевіч пра вызваленьне Андрэя Саньнікава: «Як улада ні спрабуе запалохаць грамадзтва, як не рэпрэсуе ягоную дэмакратычную частку, усё роўна перамагаюць тыя людзі, якія змагаюцца за дэмакратыю. Гэта перамога салідарнасьці. Я рады за Андрэя і ягоную сям’ю. Я ведаю, колькі яны прыклалі намаганьняў для таго, каб яго выпусьцілі.   Спадзяюся, што і іншыя палітвязьні хутка выйдуць на свабоду, і больш ня будзе палітзьняволеных на Беларусі».  
  • Актывізацыя органаў дзяржаўнай ўлады напярэдадні выбарчых падзей заўсёды “захапляе” сваім размахам і падборам метадаў. Гэтым разам адразу некалькіх моладзевых актывістаў збіраюцца прызваць на службу ва ўзброеныя сілы РБ. Так, Павал Сяргей і Міхаіл Мускі рызыкуюць паспытаць небяспечнай практыкі “палітычнага прызыву”.   Нагадаем, што такім жа чынам у 2008 і 2009 гадох былі гвалтоўна прызваныя насуперак медычным проціпаказанням актывісты “Маладога Фронту” і “Моладзі БНФ” Іван Шыла, Франак Вячока, Зміцер Хведарук, Яўген Скрабец, Зміцер Жалезнічэнка і Андрэй Цянюта.  
  • Былы палітвязень Дзмітрый Дрозд нарадзіўся 26 сакавіка 1973 года ў вёсцы Дразды. У 1992 годзе скончыў Мінскі тэхналагічны тэхнікум па спецыяльнасці “фотатэхніка”, а ў 2005 – аддзяленне гістфаку  БДУ “Музейная справа і ахова гісторыка-культурнай спадчыны”. Працаваў фатографам, цікавіўся навукай, даследваў архівы. У 2010 годзе была надрукавана яго вялікая праца -  даведнік па выбраным фондам Нацыянальнага гістарычнага архіва Беларусі (НГАБ) “Землеўладальнікі Мінскай губерніі 1861-1900”.

  • 9 лютага Магілеўскую папраўчую калонію № 15, дзе адбывае тэрмін пакарання Зміцер Бандарэнка, наведалі яго жонка Вольга і адвакат. На выхадзе з калоніі Вольга Бандарэнка адказала на пытанні сустракаўшых іх журналістаў і правабаронцаў. Па яе словах, Зьміцер адчувае сябе не вельмі добра. Па ранейшаму яго непакояць болі ў хрыбетніку. Удалося зрабіць перадачу. Адбылася таксама сустрэча з кіраўніцтвам калоніі.  
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS