Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • На дзвярах аддзела беларускай літаратуры Віцебскай абласной бібліятэкі імя Леніна вісіць аб’ява: «Уважаемые читатели! Приносим свои извинения за временные неудобства, связанные с переездом. Администрация».

    Аддзел пастаянна арганізоўваў сустрэчы з беларускімі пісьменнікамі. Яго гасцямі былі Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Рыгор Барадулін, Ніл Гілевіч, Янка Брыль, Генадзь Бураўкін, Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч, Сяргей Законнікаў, Эдуард Акулін, Леанід Дранько-Майсюк, Вольга Іпатава, Андрэй Хадановіч і іншыя. Ладзяцца тут і літаратурныя сустрэчы з віцебскімі майстрамі слова. У апошнія гады тут выступалі Франц Сіўко, Давід Сімановіч, Уладзімір Папковіч, Сяргей Рублеўскі, Міхась Мірановіч, Вольга Русілка, Людміла Сіманёнак і іншыя.
  •  Жонка палітвязня пракаментавала“брудны” рэпартаж БТ пра Андрэя Саннікава.

  • Грамадскія актывісты Магілеўскай обласці чарговы раз сабраліся, каб абмеркаваць, якім чынам яны могуць дапамагчы родным і блізкім палітычных вязняў, якія знаходзяцца ў папраўчых калоніях Магілеўшчыны.   Камітэт дапамогі палітычным вязням быў створаны ўлетку 2011 года на адным з рэгіянальных сходаў актывістаў, прыехаўшых з усёй вобласці.Сябры камітэта вырашылі скантактавацца з роднымі зняволеных, папярэдне ўзгадніўшы, што варта зрабіць да Новага году, каб палітвязні змаглі хоць у нейкай ступені адчуць свята.
  • Ад экс-кандыдата на пасаду прэзыдэнта Андрэя Саннікава дайшоў ліст з карантыну, адрасаваны жонцы Ірыне Халіп.

  • Віталь Мацукевіч распавёў праваабаронцам пра ўмовы знаходжання ў Новаполацкай калоніі. Ён адзін з тых удзельнікаў Плошчы, пра якога не было шмат звестак. Самастойны чалавек, цвёрдых поглядаў, які верыць у сябе і сваю мэту. Віталь нарадзіўся 2 мая 1987 года, яго бацька быў штурманам дальняга плавання, маці – інжэнерам, дзяцінства  было бясхмарным і шчаслівым. Юнак вучыўся ў 138 мінскай школе, грунтоўна займаўся англійскай мовай , па праграме International Hоusе наведваў Вялікабрытанію ў 2003 годдзе. Як сам прыгадвае, яшчэ ў школьныя гады вызначаўся незалежнымі мяркаваннямі і цвёрдым характарам. Пасля была вучоба ў Мінскім інстытуце кіравання, а затым - у Беларускім інстытуце правазнаўства, дзе вывучаў эканоміку і права. У 2010 годдзе вучыўся ўжо на пятым курсе, да дыплома заставалася зусім крыху…
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS