Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Толькі з шостай спробы адвакат Змітра Дашкевіча здолеў сустрэцца з падабаронным.  Пяць разоў запар адміністрацыя Горацкай калоніі, дзе Дашкевіч адбывае пакаранне, па розных прычынах не дазваляла палтівязню законную сустрэчу, змяшчаючы палітыка ў штрафны ізалятар, пазбаўляючы права перапіскі і сустрэч. Больш чым месяц ад Дашкевіча не даходзіла аніякіх звестак і інфармацыі аб яго стане.   Аб сустрэчы распавяла нявеста зняволенага, Наста Палажанка: ” Зміцер не змог расказаць пра ўсе парушэнні: размова з адвакатам праходзіла ў прысутнасці супрацоўніка калоніі. Але ён распавёў пра здзекі, якія чыняцца ў адносінах да яго.
  • 13 жніўня на волю выйшлі першыя памілаваныя і вызваленыя палітвязні Зміцер Дрозд, Сяргей Казакоў, Васіль Парфянкоў, Яўген Сакрэт, Уладзімір Яроменак. На чыгуначным вакзале ў Мінску іх сустракалі родныя, сябры і журналісты.

  • Рэнэ Роспэл, сябра Нямецка-беларускай рады парламенцкага супрацоўніцтва ўзяў апеку над палітзняволеным Фёдарам Мірзаянавым.
    Я быў наўпрост шакаваны твм гвалтам, суправаджаўшым прэзыдэнцкія выбары ў Беларусі. Усе арышты, збіццё мрных дэманстрантаў і інш. Калі ў Беларусі арыштоўваюць такіх маладыз людзей. Як Фёдар Мірзаянаў, Нямеччына не павіна адварочвацца і не звяртаць увагі.” – падкрэсліў парламентар.
  • 4 жніўня 2011 г. у межах крымінальнай справы, узбуджанай па ч.2 арт. 243 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь — «утойванне прыбыткаў у асабліва буйным памеры» быў затрыманы старшыня віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі. Санкцыя ў межах артыкула, які яму інкрымінуецца, прадугледжвае пазбаўленне волі на тэрмін да сямі гадоў з канфіскацыяй маёмасці.

  • Анжэліка Граф,  дэпутат і адказны за правы чалавека ад SPD у Бундэстагу, пачала апекавацца справамі палітвязня Сяргея Казакова.
    “Сяргей Казакоў быў арыштаваны за мірную дэманстрацыю за дэмакратызацыю беларусі. Праз падтрымку Казакова, мне бы хацелася звярнуць грамадскую ўвагу на лёс Сяргея і іншых зняволеных па палітычных матывах. На маю думку, тое, што адбываецца ў Беларусі проста непрымальна і наўпрост парушае базавыя каштоўнасці свабоды сходаў, супольнасцей і арганізацый. Як сябра Міжнароднай Супольнасці па Грамадзянскіх і палітычных правах, я звяртаюся да беларускіх уладаў, з патрабаваннем скасаваць папярэднія рашэнні і вызваліць вязняў.” – зазначыла аб сваёй матывацыі далучэння да кампаніі Анжэліка Граф.
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS