Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Алене Ліхавід, Людміле Мірзаянавай, Тацяне Севярынец.   Дарагія Алена, Людміла і Тацяна!   Пішу Вам, бо мы асабіста знаёмыя, але гэта ліст і да Алы Саньнікавай, Соф’і Вус, Ірыны Атрошчанкавай, Людмілы Класкоўскай, да ўсіх маці палітзьняволеных. Вы ведаеце, сёньня мне прысьнілася мама.   Сон быў знаёмы зь юных гадоў, ён раз-пораз паўтараецца, прычым апошнім часам усё часьцей. Сьнілася, што за мною гоніцца натоўп пітэкантрапаў з маміных настаўніцкіх падручнікаў гісторыі, а можа, яшчэ горш -- зграя ці то азьвярэлых людзей, ці ўжо і не людзей, а пярэваратняў з аднолькавымі ашчэранымі мордамі.  
  • Дзмітрый Даронін з маці Галінай Валянцінаўнай прыйшоў сустрэцца з праваабаронцамі. Адкрыты, з добрай усмешкай, хлопец лучыць святло. Кароткая стрыжка і схуднелась нагадваюць, што месяцы за кратамі былі нялёгкімі.

  • Маці палітвязня Змітра Буланава падзялілася з сябрамі “ Салідарнасці” сваімі хваляваннямі.

    -Зміцер Буланаў знаходзіцца ў Магілеўскай калоніі, працуе на вырабе пакункаў для дравеснага вугля,- распавяла Клаўдзія Якаўлеўна. - У пакое, дзе жыве вязень, знаходзяцца 6 чалавек, ёсць лядоўня, тэлевізар, дазволілі непрыкметна трымаць хатнюю жывёлку - кацяня. Зміцер перыядычна карыстаеца інгалятарам і іншымі лекамі.   Пісаць прашэнне аб памілаванні Зміцер адмаўляецца. Ён не прызнае сябе вінаватым і ня хоча прыніжацца. Маці турбуе здароўе сына і яна накіроўваецца з адвакатам у калонію, каб той змог пагаварыць са Змітром і даведацца пра яго меркаванні пра далейшы лёс, як падрыхтавацца да восені і зімы, якое адзенне лепей перадаць на халодны сезон. 24 верасня ў калоніі будзе праводзіцца дзень адчыненых дзвярэй, але Змітру не дазволілі запрасіць родных на гэту сустрэчу.

     

     

  • У госці ў Камітэт абароны рэпрэсаваных «Салідарнасць» , распавесці пра сына, завітала Алена Ліхавід.

  • Брэсцкі абласны суд прызнаў арышт мясцовага актывіста БХД, Зміцера Шурхая і прысуд раённага суда горада Брэста неправамоцным за адсутнасцю склада злачынства. Нагадаем, што Шурхай адседзеў адміністратыўны арышт за нібыта лаянку матам, а фактычна за ўдзел у “маўклівай” акцыі пратэсту 28 чэрвеня. Пасля вызвалення хлопец накіраваў скарду ў гарадзкі суд, а пасля яе незадавалнення ў абласны.   “Пасля такога нечаканага рашэння абласнога суда, буду судзіцца за кампенсацыю. Бо атрымліваецца, што адседзеў за тое, у чым няма зусім склада злачынства. Адседзеў проста так. Зараз, супольна з юрыстамі будзе падрыхтавана адмысловая скарга. Хацелася б і міліцыянтаў. Складаўшых пратаколы, затрымліваўшых мяне прыцягнуць цяпер да адказнасці.” – пракаментаваў Зміцер Шурхай.
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS