Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Дзяржаўныя СМІ паведамілі пра вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Дзмітрыя Уса на наступны дзень, 2 кастрычніка, паведамляе «Наша Ніва» Пры гэтым ні БелТА, ні Першы канал не назвалі прозвішча вызваленага. У лаканічных паведамленнях гаворыцца толькі, што Лукашэнка «памілаваў яшчэ аднаго з асуджаных за ўдзел у вулічных беспарадках у Мінску 19 снежня 2010 года».   Дзмітрыя Уса  вызвалілі 1 кастрычніка з турэмнага шпіталя на Валадарскага ў Мінску, дзе ён знаходзіўся апошнім часам.
  • Палітзняволенага Дзмітрыя Уса перавялі з Магілеўскай калоніі ў медсанчастку СІЗА на Валадарскага. Як паведаміла жонка былога кандыдата ў прэзідэнты Яўгенія Ус, у выніку працы медыцынскай камісіі яе мужу змянілі групу інваліднасці з трэцяй на другую. Зараз Дмітрый Ус праходзіць далейшае абследванне.   28 верасня яго вазілі на магнітна-рэзанансную тамаграму ў суправаджэнні галоўнага лекара турмы на Валадарскага і непасрэдна начальніка турмы. На днях вязня павінен агледзіць спецыяліст высокага узроўня.

  • Трыццаціпяцігадовы Дзмітрый Новік лічыць незаконнным як свой арышт у снежні, так і свае вызваленне. Высокі, статны, атлетычнага складу, ён узмужнеў і выкшталцаваў сваю пазіцыю ў час знаходжання ў Шклоўскай калоніі.   Дзмітрый мае вышэйшую эканамічную адукацыю, у маладосці ён служыў ва ўнутраных войсках, займаўся спортам. Лёс маладога чалавека складваўся незвычайна. Ён выдатна валодае англійскай мовай, працаваў на Ціхаатлантычных лайнерах, хадзіў ў круізы, працаваў кіроўцам ў амбасадзе Аб’яднаных Арабскіх Эміратаў, ахоўнікам гатэля “Краўн Плаза”. Чалавек, які меў стасункі са свабодным светам, Дзмітрый вольналюбівы па натуры, з высокім пачуццём унутранай годнасці.
  • Былога палітзняволенага Аляксандра Класкоўскага на вакзале сустракала жонка Наталля з маленькім сынам, якому моцна хацелася спаць, але ён вельмі імкнуўся зноў убачыць бацьку. Двое старэйшых дзетак з раніцы адсвяткавалі вяртання таты.  Аляксандр прывыкае да звычайнага жыцця, сустракаецца з праваабаронцамі і журналістамі. Пасля таго, як ён пабыў у “ вантробах рэжыму”, ў СІЗА КДБ,  ў яго засталося шмат успамінаў і ўражанняў, частка з іх - жорсткія, брутальныя, пра якія ён распавядзе і напіша пазней.

  • Зміцер Буланаў быў вызвалены з Магілеўскай калоніі  1 верасня разам з групай з 11 чалавек. Дома яго чакалі маці Клаўдзія Якаўлеўна і нявеста Надзя. Інтэлегентнаму, добра выхаванаму маладому чалавеку, дзякуючы падтрымцы родных і ўлюбёнаму хобі – музыцы,  удалося захаваць раўнавагу і ўнутраны спакой.
    - Зміцер, раскажыце, калі ласка, пра сябе.
    - Пасля медыцынскай вучэльні я працаваў два гады па размяркаванню. Потым быў заняты ў камерцыйных структурах у сферы медыцыны. Паступова вырашыў звязаць жыццё з музыкай.
     
    Я паступіў ў Інстытут сучасных ведаў на спецыяльнасць “Прадзюсаванне”, заняўся кампутарнай аранжыроўкай, граю на бас-гітары. Зараз імкнуся аднавіць свой графік. Раней я граў у некалькіх калектывах, стварыў свой уласны музычны калектыў. 
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS