Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Вялікі рэзананс у Магілёве набыла справа аб звальненні грамадскага актывіста Уладзіміра Трызунова з працы.   Уладзімір працаваў грузчыкам на Магілеўскім хлебазаводзе №4. Некаторы час таму ён змясціў у інтэрнэце фатаграфіі, як маргарын,які выкарыстоўваецца на прадпрыемстве, ў літаральным сэнсе расцекся па падлозе. Было вельмі спякотнае надвор’е. А набытая вялікая колькасць маргарына не змесцілася ў халадзільніках. У выніку ён па-простаму “паплыў”. Адміністрацыя не знайшла другога выйсця, як загадаць рабочым прыбіраць з падлогі маргарын пры дапамозе рыдлевак.  
  • Пра палітвязня Змітра Дашкевіча пішуць Святлана Калінкіна і Уладзімір Някляеў.   Са Зміцера Дашкевіча зрабілі злоснага парушальніка рэжыму і завялі новую крымінальную справу. Ён павінен быў выйсці на волю 18 снежня, але, мяркуючы па ўсім, не выпусцяць. Проста не выпусцяць.   Бо некаму вельмі не хочацца, каб ён быў на волі. Ненавісныя сённяшняй уладзе такія, як Дашкевіч.

  • У дачыненні лідара міжнароднай арганізацыі «Малады фронт» (Чэхія) Змітра Дашкевіча распачалі новую крымінальную справу – «за злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Інфармацыя прагучала 18 ліпеня раніцай у перадачы «Зона Х» у эфіры тэлеканалу «Беларусь 1». Адбылося гэта роўна за 5 месяцаў да завяршэння тэрміну. Паводле дадзенага артыкулу хлопцу пагражае дадатковы год зняволення.  
  • Іван Амельчанка, аўтар плаката “Мусарок” напярэдадні сёлетней парламенцкай выбарчай кампаніі абвесціў пра “свой намер балатавацца ў дэпутаты”. Гэтай падзее хлопец прысвяціў адмысловую жартаўлівую прэсавую канфэрэнцыю разам са сваімі паплечнікамі.  Амельчанка зазначыў, што іхняя “кампанія“- добрая нагода, каб “паказаць  людзям абсурднасць выбарчага працэсу ў сучаснай Беларусі”.

  • Працягваецца ціск з боку КДБ на моладзевых актывістаў у рэгіёнах. Пры гэтым спецслужбы ўжываюць “разнастайныя” метады: тут і запалохванне маладзенаў, і розныя пасулы. А таксама банальнае надакучванне сваімі размовамі.   З усім гэтым на працягу апошніх месяцаў сутыкнуўся навучэнец Магілеўскага дзяржаўнага тэхналагічнага каледжа, моладзевы актывіст з Аб’яднанай грамадзянскай партыі Ян Пінчук.   Спачатку ініцыятыўны спецслужбовец рэгулярна напамінаў пра сябе тэлефанаваннем. Потым стаў прыходзіць у навучальную установу. Пры гэтым Яна проста здымалі з заняткаў і гутарка адбвалася ў адным з кабінетаў адміністрацыі каледжу.  
  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS