Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Яшчэ адна група родных беларускіх палітычных зняволеных ці пацярпелых ад рэпрэсій адпачыла і паправіла здароў’е ў санаторыі “Эгле” у Друскенікі Рэспублікі Літва. Адпачынак працягнуўся 2 тыдні. Гэтую ўжо стаўшую традыцыйнай акцыю ладзілі “Праваабарончы альянс” і Камітэт абароны рэпрэсаваных “Салідарнасць” пры падтрымцы літоўскага боку.

    Па словах сябры Рады “Праваабарончага альянсу” Антаніны Кавалёвай, агулам гэтым разам адпачыла 10 чалавек. У іх ліку маці Андрэя Саннікава Ала Ўладзіміраўна, бацька Мікалая Стакевіча Віктар Паўлавіч, дзед і бабуля Сяргея Марцалева, студэнтка Мая Абрамчык, якой спецназаўцы падчас падзеяў 19 снежня 2010 году зламалі нагу
  • Як паведамляе “Радыё Свабода”, адвакат Дар’я Ліпкіна наведала свайго падабароннага Мікіту Ліхавіда ў Наваполацкай калоніі. Да гэтага ад актывіста руху «За свабоду» больш як тыдзень не было вестак, і сваякі вязня не выключалі, што ён зноў, ужо пяты раз за два месяцы ў калоніі, трапіў у карцар. Гэтак і выявілася. Прычым гэтым разам Мікіта Ліхавід атрымаў самы вялікі тэрмін карцару, кажа маці актывіста Алена:   «Яму далі 20 сутак карцару. Аб’ядналі адразу 4 парушэнні і далі 20 сутак. З ім бачылася адвакат. Казала, не буду хаваць, што вельмі худы, бледны, сінія кругі пад вачыма. Але трымаецца мужна, ні на што не скардзіцца».  
  • Як паведамляе “Радыё Свабода”, на працягу апошняга тыдня ў кватэрах брэсцкіх адміністратараў суполкі «Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі» «ВКонтакте» Яўгена Скрабца і Сяргея Алексіевіча адбыліся ператрусы.
  • Пасля таго, як афіцыйны "Дзень Рэспублікі" скончыўся масавымі арыштамі ў цэнтры Мінска і многіх гарадах краіны, а раённыя суды напружана працавалі, каб паспець асудзіць шматлікіх затрыманых,- зноў распачалася кампанія салідарнасці па зборы ахвяраванняў на перадачы ўсім асуджаным. З самага рання шматлікія валантэры, родныя, блізкія і проста неабыякавыя людзі пачалі збірацца каля сумнавядомага будынку "ЦІП" на завулку ім. Акрэсціна, каб перадаць перадачу і падтрымаць маральна вязняў сваёй прысутнасцю..

    «Учора былі асуджаныя сто сорак чалавек, што пляскалі ў ладкі 3 ліпеня. Амаль усім ім далі суткі па абвінавачванні ў брыдкаслоўі і цяпер яны ўтрымліваюцца на Акрэсціна. Проста зараз родныя, сябры і знаёмыя рэпрэсаваных прыйшлі пад ізалятар, каб зрабіць перадачы тым, каго пасадзілі», —піша блогер Максім Чарняўскі.

  • Намеснік старшыні фракцыі вольных дэмакратаў у нямецкім парламенце, сябр бюджэтнага камітэту Бундэстагу Флярыян Тонцар абвесціў аб  далучэнні да кампаніі "Шэфства над палітвязнямі" і збіраецца ўсяляк падтрымліваць актывіста апазыцыйнага руху "Малады фронт", палітвязня Эдуарда Лобава.

    "Як былы прэсавы сакратар фракцыі вольных дэмакратаў па правах чалавека і гуманітарнай дапамозе ў папярэднія парлямэнцкія тэрміны я на працягу некалькіх гадоў з вялікай заклапочанасьцю сачу за разьвіццём падзеяў у Беларусі. Асуджэнне Лобава, сябра моладзевай арганізацыі, да 4 галоў калоніі на непераканаўчых падставах, сведчыць аб хадзе рэпрэсіўнай машыны ўрада Лукашэнка супраць апазыцыі ў Беларусі", заявіў Флярыян Тонцар.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS