Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Сябра нямецкага Бундэстагу і ПАРЭ ад фракцыі зялёных і Мануэль Саразін заявіў пра шэфства над беларускім палітвязьнем, 20-гадовым актывістам руху "За Свабоду" Мікітам Ліхавідам, які быў пакараны 3,5 гадамі калёніі за ўдзел у падзеях 19 сьнежня.

  • Тут, як і ў шматлікіх іншых сферах існуюць два падыходы: арыштанцкі і дылетанцкі. Дылетанцкі выяўляецца ў тым, каб везці з сабой 28 торбаў і ўвесь цыганскі табар. Мінусы гэтага падыхода ў тым, што гэта надзвычай складана здзейсніць фізычна, апроч таго ручкі торбы могуць адарвацца ў самы нязручны момант: напрыклад пад час спрынта з аўтазака ў “Сталыпін”, які адбываецца ў цемрадзі, дакладней у асляпляльным святле пражэктара, брэху сабак і крыках канваіраў. Зразумела сабраць майно ў такіх умовах, мягка кажучы, ніхто не дапаможа. Апроч таго, у вагоне знаходзяцца яшчэ 10-13 таварышаў па няшчасці, якія таксама маюць уласныя торбы. Шмат хто з іх ужо стаіць на галаве. Яшчэ адным мінусам такога падыхода – праход праз бясконцы шэраг даглядаў. У мяне напрыклад, за 36 гадзін, якія прамінулі з моманту выезду з “амерыканкі” да заезду ў каранцін калоніі, іх адбылося каля 6, дакладна не памятаю ўжо. Кожны раз усё вытрасаецца, высыпаецца і г.д.

  • “На месцы майго Дзімы мог апынуцца любы з 40 тысяч звычайных людзей, што выйшлі на плошчу 19 снежня”, — раз за разам паўтарае Клаўдзія Буланава. Яе сын не ўваходзіць у палітычныя партыі ці апазіцыйныя моладзевыя арганізацыі. Тым не менш, хлопец ужо трэці месяц сядзіць на Валадарцы па абвінавачанні ва ўдзеле ў масавых беспарадках.

    Дзесяць дзён пекла

  • Гісторык Зміцер Дрозд заўважна выдзяляўся сярод сваіх паплечнікаў па няшчасці падчас судовага працэсу: энергічны, востраязыкі, шчыры. Зміцер заняў пазіцыю «лепшая абарона — гэта напад»: актыўна аспрэчваў абвінавачванні пракурора, адкрыта гаварыў пра фальш і прафанацыю судовага працэсу.

    «Я прашу даць мне восем, дзесяць год, але каб я мог быць дома і рэалізоўваць свае творчыя планы», — гэты ўрывак з «апошняга слова» абвінавачанага Дразда на судзе ўжо стаў крылатым выразам сярод дэмакратычных актывістаў. Змітру Дразду далі тры гады, якія 38-гадовы мужчына ў самым росквіце сілаў мусіць правесці ў турме.

    Нашчадак уладальніка Драздоў

  • Дэпутат Бундэстагу ад фракцыі сацыял-дэмакратаў, сябра парламенцкага камітэту па замежных справах Франц Цёнэс узяў шэфства над беларускім палітвязнем Міколам Статкевічам.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS