Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Маці сустаршыні БХД, палітвязня Паўла Севярынца наведала сына ў вёсцы Куплін Пружанскага раёна, дзе ён знаходзіцца на хіміі.   “Гаспадар фірмы задаволены працай Паўла,- распавяла Таццяна Яўгенаўна,- і выдзяліў яму прэмію за мінулы месяц за добрасумленную працу.”  Павал жыве ў былым інтэрнаце для салдат і афіцэцаў, у невялічкім пакоі з дзвума двухпавярховымі ложкамі. Пад’ём - а шостай  гадзіне раніцы, ў 22 гадзіны адключаюць святло. З наведвальнікамі можна сустракацца ў альтанцы, інтэрв’ю дазволена даваць толькі ў прысутнасці начальніка камендатуры. Раз на тыдзень Павал мае магчымасць наведваць царкву ў Пружанах.
     
  • Шчасце вярнуцца дадому, да родных, водар свабоды адлюстроўваецца на светлых тварах нядаўніх студэнтаў, якім давялося апынуцца ў зняволенні, адбыць цяжкія месяцы бязвінных пакутаў. Кожная новая сустрэча пераконвае: героі Плошчы – людзі высокіх ідэалаў, цвёрдай перакананасці, веры і мэтанакіраванасці.   -Мы сябруем больш 10 гадоў,- распавёў Фёдар Мірзаянаў. - Я нарадзіўся ў Баранавічах, вучыўся разам з Іллёй ў гімназіі, я – ў матэматычным класе, Ілля - ў палітэхнічным. Я прыехаў у Мінск і паступіў вучыцца ў эканамічны універсітэт, узімку быў на трэццім курсе, паспеў здаць зімовую сэсію. Калі мяне арыштавалі, я яшчэ лічыўся студэнтам.
    Ілля Васілевіч вучыўся ў Мінскім палітэхнічным каледжы на 4 курсе і быў выключаны 29 снежня.

    У гэтым жа каледжы вучыўся Мікіта Ліхавід.
  • Вызвалены палітвязень Сяргей Казакоў, якому ў следчым ізалятары споўнілася 19 гадоў, і яго маці, спадарыня Ганна, сустрэліся з праваабаронцамі. Музыке-самавуку зрэзалі ў турме шыкоўныя доўгія валасы, аднак  гэта не перашкодзіла яму ў  хуткім часе пасля вызвалення  ўдзельнічаць у супольным  канцэрце  свайго гурта.  

  • Мікіта Ліхавід вярнуўся з Наваполацкай калоніі надзвычай схуднелы і бледны. Вяртанне яго і яшчэ 10 вязняў стала радаснай падзеяй. За прайшоўшыя суткі Мікіта мала спаў, увесь час адказваў на тэлефонныя званкі. Мама Алена Ліхавід атрымала за суткі 140 смс-паведамленняў з віншаваннямі, ў тым ліку з Прагі.   Пра знаходжанне за кратамі  Мікіта распавёў сябрам Руху “За сабоду” і Камітэта абароны рэпрэсаваных “Салідарнасьць”.
     
    -Уся калонія ўяўляе сабой зрэз усёй сістэмы. За зняволенымі сочаць, спрабуюць пасварыць старых крымінальнікаў з новымі, працуюць людзі з нізкім інтэлектам і слабай адукацыяй. Яны – адрыжка ГУЛАГу. З крымінальнікамі працуюць былыя следчыя, якія запятналі сябе несправядлівымі ўчынкамі. Ёсць асобы, якія маральна дэградавалі.
  • Андрэй Пратасеня вызваліўся некалькі тыдняў таму з бабруйскай калоніі. Разам з ім адбывалі пакаранне Яўген Сакрэт і Зміцер Дрозд. Яшчэ на вакзале Андрэй даў некалькі інтэрв’ю журналістам з незалежных СМІ.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS