Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Дэпутут Эўрапаламенту Міхаэль Галер узяў апеку над палітычным вязнем, асуджаным да трох гадоў “хіміі”, Паўлам Севярынцам. Па словах парламентара гэты ўчынак дапаможа звярнуць асаблівую ўвагу на цяперашняю небяспечную палітычную сытуацыю ў Беларусі. 

  • Камітэт абароны рэпрэсаваных наведаў пасля вызвалення з турмы КДБ Сяргей Марцалеў. Ён зняў са сцяны свой партрэт з ланцуга зняволеных.

  • Маці Алеся Кіркевіча Ларысе Аляксандраўне і жонцы Надзеі ўдалося адвесці і передаць 30-ці кілаграмовую передачу ў Наваполацкую калонію №10.

    Алесь паведаміў  ў лісце, што этап прайшоў нармальна.

    “Наваполацкая калонія знаходзіцца ў прамысловай зоне, непадалёку - прадпрыемствы “Нафтан” і ”Палімір”, карпусы калоніі вельмі старыя, рэжым вельмі строгі.”

     

  • 19 чэрвеня мінула роўна 6 месяцаў з падзей 19 студзеня, калі адбыліся масавыя арышты і рэпрэсіі. Паўгады знаходзяцца ў вязніцах тры былыя кандыдаты ў прэзідэнты і адначасова некалькі дзесяткаў маладых людзей, актывістаў і журналістаў.

  • Ганс-Герт Поттэрынг, былы прэзыдэнт Еўрапарламенту, старшыня фонду Конрада Адэнаўэра пачаў апекавацца справамі палітзняволенага намесніка старшыні “Маладога Фронту” Алеся Кіркевіча.

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS