Палітвязні

Вячаславу Касінераву 21 красавіка зменена мера стрымання з утрымання пад вартай на падпіску аб нявыездзе. Такое рашэнне прыняў суддзя Маскоўскага суду Мінска Аляксандр Петраш.Чытаць далей

Адміністрацыя калоніі адклікала сваю заяву ў суд аб пераводзе на турэмны рэжым утрымання Міхаіла Жамчужнага нібыта за “злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы”. Можна меркаваць, што гэтага удалося дасягнуць, дзякуючы пільнай увазе грамадскасці і праваабарончых арганізацый да гэтай справы.Чытаць далей

Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі, у якой яны патрабуюць неадкладнага вызвалення  палітзняволенага, распаўсюджана 14 красавіка.

Чытаць далей

Праваабаронцы патрабуюць неадкладна вызвалення Вячаслава Касінерава, якому днямі надалі статус палітзняволенага. Падрабязнасці ў супольнай заяве праваабарончых арганізацый Беларусі.Чытаць далей

Прызначаная дата суда па пераводу заснавальніка «Платформ інавэйшн» Міхаіла Жамчужнага з папраўчай калоніі №14 у турму.Чытаць далей

9 лютага ў судзе Ленінскага раёна Магілёва прайшло папярэдняе паседжанне па крымінальнай справе супраць зняволенага магілёўскай турмы №4, праваабаронцы Андрэя Бандарэнкі. Яму інкрымінуюць злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі папраўчай установы (арт. 411 КК РБ).Чытаць далей

На форуме «Свабоду палітвязням», што прайшоў на Управе Партыі БНФ 25 студзеня, грамадзяне абмеркавалі сітуацыю з рэпрэсаванымі і разгледзелі шляхі іх падтрымкі.Чытаць далей

26 снежня суд Маскоўскага раёна Мінска прызнаў Уладзіміра Кондруся вінаватым у так званых масавых беспарадках напрыканцы 2010 года і пакараў яго адным годам і шасцю месяцамі абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу з прымусовым амбулаторным лячэннем па месцы знаходжання.Чытаць далей

Праваабаронцы прапануюць далучыцца да кампанii «Amnesty International» у падтрымку герояў «Марафона лістоў», а таксама беларускіх і расейскіх палітвязняў.Чытаць далей

  • Як паведаміла маці, Алена Ліхавід, на працягу выходных 17-18 чэрвеня ёй адмаўлялі ў гутарцы па тэлефоне з начальнікам Наваполацкай калоніі, дзе знаходзіцца Мікіта. У панядзелак маці датэлефанавалася да выхавацеля калоніі Сяргея Красько, які заявіў, што адміністарцыя больш не будзе даваць ёй інфармацыю па тэлефоне, а толькі па пісьмовым звароце альбо пры асабістай сустрэчы.

    Сяргей Красько паведаміў, што Мікіта атрымаў два дадатковых пакарання ў выглядзе пазбаўлення спаткання і дзвух перадач. На пытанне Алены Ліхавід пра стан сына, якога 35 дзён запар трымаюць у карцэры, выхавацель прамаўчаў.

  • Дэпутат Бундэстагу, каардынатар па праблемах правоў чалавека і гуманітарнай дапамозе ад парламенцкай групы “FreeDemocraticParty (FDP)”, Марына Шустар, пачала апекавацца справамі беларускага палітвязня Паўла Вінаградава, асуджанага да 4 гадоў зняволення ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за акцыю пратэсту супраць фальсыфікацый на прэзыдэнцкіх выбарах 2010.

  • Асуджаны да 4 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму за ўдзел у акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі вынікаў выбараў 19 снежня, Васіль Парфянкоў даслаў чарговы ліст з варшанскай калоніі, у якім распавядае аб быце, працы, настроях унутры ўстановы, людзкой салідарнасці і падтрымцы, стане турмы і рацыёне арыштанта пад час крызісу..

    Вітаю Вас, сябры!

  • Ля дзвярэй звычайнай двухпакаёўкі ў мінскім мікрараёне Серабранка натыкаюся на камоду. “Гэта вынік ператрусу ў Сашы дома 19 снежня. Разбамбілі ўсё: выламалі ручкі ў дзверцах шафаў, паламалі карніз, садралі фіранкі, нават адламалі жалезныя ножкі ў канапы. Прыйшлося выкінуць секцыю і ложак, а знесці ўніз камоду ў нас сілаў не хапае”, — праводзіць мяне ў кватэру Вольга Класкоўская, якая пасля снежаньскіх падзеяў была вымушана разам з маці вярнуцца са шведскай эміграцыі.

    Публічная расправа

  • Сіндыкаваць змесьціва ў RSS