Судовыя працэсы
Суд задаволіў скаргу Дабратвора
Мінскі гарадскі суд задаволіў скаргу кандыдата ў дэпутаты Іллі Дабратвора на незаконныя дзеянні Заводзкай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў Мінскага гарадскога савета.
19 снежня старшыня акруговай камісіі Яблакава палічыла тое, што Дабратвор не пражывае на тэрыторыі г. Мінска і не ажыцяўляе на ёй прафесійнае дзейнасці, падставай для адмовы ў рэгістрыцыі кандыдатам у дэпутаты. Акруговая камісія адмовілася прымаць якія-кольвег аргуманты кандыдата, і тлумачыць свае дзеянні. Дабратвор быў вымушаны звярнуцца ў суд.
Судовае паседжанне па разглядзе скаргі кандыдата адназначна прыйшло да высновы, што Дабратвора незаконна незарэгістравалі і абавязалі акруговую камісіі №1 па Ахоцкай выбарчай акрузе зарэгістраваць кандыдата. Рашэнне суда не падлягае перагляду і абскарджванню ў сваю чаргу.
Чытаць далейАшмянскі суд прызнаў кнігу Алеся Бяляцкага забароненай
11 лютага ў судзе Ашмянскага раёна суддзя Таццяна Емельяновіч агучыла рашэнне па выніках разгляду грамадзянскай справы сябры ПЦ «Вясна» Таццяны Равякі супраць Ашмянскай мытні. Праваабаронца падавала ў суд пазоў з нагоды забароны мытнікаў на ўвоз на тэрыторыю Беларусі кнігі літаратуразнаўчых артыкулаў і эсэ “Асьвечаныя Беларушчынай” Алеся Бяляцкага.
Пасля дзвюх “экспертыз” выдання мытнікі запатрабавалі ад Таццяны Равякі рээкспартаваць 40 асобнікаў, канфіскаваныя ў яе на беларуска-літоўскай мяжы, на тэрыторыю Літвы, дзе была выдадзена кніга.
Чытаць далейМагілёўскі актывіст дамогся перамогі ў судзе
30 студзеня ўпершыню, больш чым за 10 гадоў, магілеўскі абласны суд скасаваў судовую пастанову ў дачыненні да грамадскага актывіста.
Сябра Аб’яднанай грамадзянскай партыі Антон Касцоў змог абскардзіць у абласным судзе рашэнне Ленінскага суду Магілева. Абвінавачванне яму было прад’яўлена за арганізацыю акцыі аўтамабілістаў “Стоп падатак” - супраць увядзення падаткаў на ўладанне аўтамабілем. Суд, які адбыўся 26 снежня, пакараў Касцова трымя суткамі адміністрацыйнага арышту.
Чытаць далей
Беларусы не пагаджаюцца са смяротнымі выракамі
Актыўную салідарнасьць праявілі беларусы, не прымаючы жорсткі варак, вынесены Дзмітрыю Канавалаву і Ўладзіславу Кавалёву. Незалежны інстытут сацыяльна-эканамічных і палітычных даследаванняў (НІСЭПД) правёў у Беларусі апытанне, у якім апроч іншага задавалася пытанне аб справе тэракту ў менскім мэтро. Яны звярнулісь да людзей з наступным пытаннем: паводле следзтва, злачынства было зроблена тэрарыстам-адзіночкай і яго памагатым, за якімі ніхто не стаяў. Ці верыце Вы ў гэтую вэрсію?Агулам адказалі:
“Не, злачынства зрабілі іншыя люді” – 36,7 % апытаных “Не, злачынства зрабілі яны,але ў іх былі замоўшчыкі” – 32,4% Чытаць далей