Судовыя працэсы
Кара для карнікаў
Cавет Еўрасаюза 10 кастрычніка ў Люксембургу прыняў рашэнне дапоўніць 16 прозвішчамі спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд у краіны ЕС і чые актывы на яго тэрыторыі ў выпадку выяўлення павінны быць замарожаны. Абмежавальныя меры тычацца тых, хто, на думку міністраў замежных спраў краін Еўрасаюза, адказны за «рэпрэсіі ў дачыненні да грамадзянскай супольнасці, палітычнай апазіцыі і незалежных СМІ ў Беларусі», зазначаецца ў камюніке Савета ЕС. Чытаць далейПалітвязню Дашкевічу пагражае чарговы тэрмін
Асуджанаму да двух гадоў пазбаўлення волі, лідару “Маладога фронту”, Змітру Дашкевічу пагражае новая санкцыя ў выглядзе трох гадоў дадатковага ўтрымання ў турме крытага тыпу, якую ў народзе называюць проста “крыткай”. 13 верасня ў Горацкай калоніі, у якой Дашкевіч адбывае пакаранне, адбудзецца судовае паседжанне, з раглядам крымінальнай справы па артыкуле 69 крымінальна-выканаўчага кодэксу. Паводле якога Дашкевіч з’яўляецца злосным парушальнікам рэжуму ўтрымання.
Нагадаем, што Дашкевіч ужо другі раз будзе падвяргацца судоваму разбіральніцтву за кратамі. Мінулы раз, адбываючы пакаранне ў Шклоўскай калоніі за ўдзел у незарэгістраванай арганізацыі, палітык атрымаў штраф за “нядачу сведчанняў” па чарговай справе “Маладога Фронту”. Тым разам усё абыйшлося вялікім штрафам, пасля чаго, неўзабаве Дашкевіч быў датэрмінова вызвалены.
Чытаць далей
28 верасня працягнецца "апошні" суд над удзельнікам Плошчы
28 верасня працягнецца судовы працэс над удзельнікам акцыі пратэсту супраць фальсіфікацыі прэзідэнцкіх выбараў, мінскім будаўніком, Святаславам Барановічам, правёўшым у СІЗА №1 на вул. Валадарскага два з паловай месяцы. 29 жніўня пад час разгляду справы ў судзе Маскоўскага раёна, суддзя Алена Рудніцкая змяніла меру стрымання на падпіску аб нявыездзе і перанесла разбіральніцтва на канец верасня. У залі суда з Барановіча былі зняты кайданкі. Чытаць далейМінскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды асуджаным за плошчу
22 ліпеня Менскі гарадзкі суд пакінуў у сіле прысуды Ўладзімеру Някляеву, Андрэю Дзмітрыеву, Аляксандру Фядуце, Натассі Палажанцы, Віталю Рымашэўскаму, Сяргею Вазняку, Уладзімеру Лобану, Алегу Федаркевічу, Яўгену Сакрэту, Сяргею Казакову, Дзмітрыю Дароніну, Віталю Мацукевічу. Уладзімер Някляеў асуджаны на 2 гады пазбаўлення волі з адтэрміноўкай пакарання на 2 гады. Андрэй Дзмітрыеў — на 2 гады пазбаўлення волі ўмоўна з выпрабавальным тэрмінам 2 гады.Іх абвінавацілі ў «арганізацыі групавых дзеяньняў, што парушаюць грамадзкі парадак, або актыўны ўдзел у іх».
Чытаць далей